Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

1 лістапада 2024 года

Лёзненскія ратавальнікі даюць лесу новае жыццё!

Лёзненскія ратавальнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» па аднаўленні бураломных участкаў лясоў пасля разгулу стыхіі.

Рабочы «дэсант» на чале з намеснікамі начальніка аддзела высадзіўся за межамі гарадскога пасёлка Лёзна па накіраванні аграгарадка Дабрамыслі.

– Разам мы робім уклад у аднаўленне лясоў нашай краіны. Упэўнены, што кожны ўдзельнік будзе ганарыцца сваім учынкам ведаючы, што зрабіў уклад у будучыню. Такія акцыі яшчэ больш аб'ядноўваюць наш аддзел, ды і ўсіх беларусаў, – адзначыў Вадзім Усцінаў, першы намеснік начальніка Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Падобныя акцыі праходзяць кожны год вясной і восенню. Назва ў іх розная, але сутнасць застаецца адна і тая ж –абнавіць нашы лясы. Не толькі работнікі лясной галіны, але і тыя, хто ўдзельнічае ў такіх мерапрыемствах, разумеюць, як цяжка вырошчваць лес, і ўсведамляюць, што прыносяць сваёй працай вялікую карысць краіне. Бо толькі праз гады, высаджаныя культуры можна будзе назваць лесам. 

 –Прымаць удзел у акцыях па пасадцы лесу - добрая традыцыя, якую мы перадаем маладому пакаленню. Няхай наша праца дапаможа вярнуць страчаныя падчас стыхіі лесу, каб наша Лёзненшчына і Беларусь станавіліся яшчэ прыгажэйшымі, – адзначае Максім Лашкевіч, намеснік начальніка аддзела.

   
Вернуться