Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

14 лютага 2019 года

Моладзь - за бяспеку!

Курсанты «Полацкага хіміка-тэхналагічнага каледжа» і «Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнiчага каледжа», якія праходзяць практыку ў Лёзненскім падраздзяленні МНС, прынялі ўдзел у мерапрыемстве з актывам моладзі раёна. 

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні бяспечнай жыццядзейнасці, а гэтак жа ўдзел юнакоў і дзяўчат у прафілактычных акцыях, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін, правапарушэнняў. Унесеныя курсантамі прапановы па задзейнічанне патэнцыялу моладзевай палаты пры раёнам Савеце дэпутатаў, пярвічак Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў навучальных установах, на прадпрыемствах у дзейнасці па папярэджанні вясновых выпальванняў сухой расліннасці, ранняму выяўленню ачагоў узгарання, распаўсюджванню памятак, правядзенню прафілактычных гутарак з насельніцтвам, былі падтрыманы усімі, хто прысутнічаў на сустрэчы і прыняты да рэалізацыі. Удзельнікі адзначылі, што толькі аб'яднанне намаганняў і рэсурсаў ўсіх зацікаўленых суб'ектаў можа спрыяць павышэнню ўзроўню бяспечнага пражывання грамадзян.
Вернуться