Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

10 верасня 2024 года

Моладзь Лёзненшчыны працягвае актыўна добраўпарадкоўваць тэрыторыі раёна

Моладзевы парламент пры раённым Савеце дэпутатаў працягвае ініцыятыву па добраўпарадкаванні тэрыторый раёна. Летам маладыя лёзненцы прывялі ў парадак дзіцячую пляцоўку на вуліцы Чкалава гарпасёлка, а ў суботу папрацавалі каля помніка ахвярам фашызму на Адаменскай горцы. Рабяты выдалілі пустазеллі і пафарбавалі плот.

У працах бралі ўдзел (пад кіраўніцтвам галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Вольгі Магучай) Анастасія Дулуб, Уладзімір Гелавеня, Арцём Пчёлкін, Яна Багачова, Анастасія Салаўёва.

Вольга Магучая, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:
- Наша моладзь не застаецца ў баку ад добраўпарадкавання раёна. Важна, што ініцыятыва хлопцаў не толькі на паперы, але і ў канкрэтных справах, сапраўдных учынках. У гэтым і ёсць наш патрыятызм - падмацоўваць словы справамі, берагчы гістарычную памяць, самім ствараць чысціню і прыгажосць вакол.

На воінскім пахаванні, размешчаным каля вёскі Бычкова, дзе спачываюць пяць воінаў, якія аддалі жыцці за вызваленне раёна, некалькі дзён працавалі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

- Жывёла на выпасе неаднаразова ламала тут агароджу, - падзялілася старшыня Лёзненскага сельскага Савета Святлана Пукава. - На мінулым тыдні мы яе замянілі: укапалі жалезабетонныя слупы, усталявалі ўмацаваную драўляную загароду, пафарбавалі яе, навялі парадак на тэрыторыі.

Усяго, паводле слоў Святланы Уладзіміраўны, у Лёзненскім сельвыканкаме на ўліку знаходзяцца 34 воінскія пахаванні. Штогод тут праводзіцца вялікі аб'ём работ па іх падтрыманні ў патрэбным стане і добраўпарадкаванні.

Ольга Старовойтова  


Вернуться