Навіны раёна
3 снежня 2022 года
"Мы розныя, але мы разам!"
Напярэдадні Міжнароднага Дня інвалідаў у г.п. Лёзна прайшлі тэматычныя мерапрыемствы.
Вернуться
У зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбыліся "Вясёлыя старты", у якіх прынялі ўдзел дзве каманды: ДУ "ТЦСАН Лёзненскага раёна" і ДУ "ЦКРНіР "Вясёлка".
Перамагла дружба, усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.
У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў прайшло святочнае мерапрыемства "Мы розныя, але мы разам", на якім усе прысутныя атрымалі душэўныя эмоцыі, цеплыню і дабрыню.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах чытайце на старонцы "ТЦСАН Лёзненскага раёна".