Навіны раёна
3 мая 2023 года
На тэрыторыі Лёзненскага раёна з 03 мая 2023 года ўводзіцца абмежаванне на наведванне лясоў
Лёзненскі лясгас інфармуе, што на падставе рашэння Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта ад 23.03.2021 № 168, а таксама ў сувязі з усталяваным 3 класам пажарнай небяспекі, на тэрыторыі Лёзненскага раёна з 03 мая 2023 года ўводзіцца абмежаванне на наведванне лясоў.
Вернуться
У перыяд увядзення абмежавання на тэрыторыі ляснога фонду забараняецца:
- Развядзенне вогнішчаў.
- Уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, пералічаных у пункце 60 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
- Правядзенне на тэрыторыі ляснога фонду работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.
Для інфармавання: у выпадку выяўлення ўзгарання ў лесе просім паведаміць дзяжурнаму лясгаса па тэлефоне 5 03 42.