Навіны раёна
7 жніўня 2023 года
Начальнік Галоўнага ўпраўлення кантролю за працай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Раманоўскі правядзе "прамую тэлефонную лінію" і асабісты прыём грамадзян у Лёзна
Падчас "прамой тэлефоннай лініі" і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёну, выкарыстанні бюджэтных сродкаў, фінансава - гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, развіццю аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, выказацца з нагоды працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Выказаць прапановы і задаць пытанні падчас "прамой тэлефоннай лініі" можна па тэлефоне: 8 (02138) 5 17 12
Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: 8 (02138) 5 10 72