Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

17 чэрвеня 2019 года

«Надзвычайная сітуацыя»- пераможца XVII турыстычнага злёту моладзі.

Заваёўваць вяршыні ў мінулыя выхадныя ў Дабрамыслі адправіліся 6 каманд: “Лесавік” (ДЛГУ “Лёзненскі лясгас”), “Надзвычайная сітуацыя” (РАНС) , “Адрэналін” (УАЗ “Лёзненская ЦРБ”), “Кльтгазу” (зборная РЦК і гаргаз), “Паралель” (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) i “Час Коду” (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Лёзна»). 

 На ўрачыстым адкрыцці спартыўна-фізкультурнага мерапрыемства, якое прайшло на цэнтральнай плошчы г. п. Лёзна, яго ўдзельнікаў віталі намеснік старшыні райвыканкама І. А. Дзерваед, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама В. П. Кулакоў, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Лёзненская ЦРБ» І. Я. Варахобка, галоўны суддзя мерапрыемства В.В.Чарнаўсаў. Аб правілах паводзін на прыродзе нагадаў начальнік РАНС В. Б. Чайкін. Госці свята пажадалі атрадам ўдалых стартаў, поспехаў і перамог. Ужо на плошчы прайшоў першы конкурс – эмблемы і дывізу. Першае месца судді аддалі “Надзвычайнай сітуацы і ”.

 Па традыцыі лагеры ў зоне адпачынку каля аг. Дабрамыслі ўдзельнікі разбівалі самастойна і ў гэтым паказалі сябе сапраўднымі гаспадарамі: ўсталявалі палаткі, падрыхтавалі па ўсіх правілах бяспекі вогнішчы, месцы для умывання і харчаблокі. 

Праграма турысцкага злёту, разлічаная на два дні, была даволі насычанай. У першы праводзіліся спаборніцтвы па тэхніцы веласіпеднага турызму. Удзельнікам трэба было прадэманстраваць упэўненае кіраванне двухколавым транспартам. З гэтым паспяхова справіліся «Надзвычайная сітуацыя». Туры па паркавым валейболе расцягнуліся на два дні. За гэты час прайшло шмат гульняў паміж камандамі. 

 У суботу турзлётчыкі спаборнічалі ў віктарыне, кулінарным і творчым конкурсах. У нядзелю – выклаліся па поўнай ў трыятлоне, дзе ад кожнай каманды выступалі тры чалавекі. Неабходна было без штрафаў прабегчы, праехаць на ровары па загаддзя складзенаму маршруту і хутка патрапіць у цэль з пнеўматычнай вінтоўкі. 

 На працягу ўсіх гульняў сваіх сяброў эмацыйна падтрымлівалі заўзятары, якія прыехалі на адпачынак разам з камандамі. Як і ўдзельнікам, так і гледачам гэтыя пара дзён прынеслі незабыўныя ўражанні і добры настрой. 

 Пасля падвядзення вынікаў адбылося ўзнагароджанне чэмпіёнаў. Пераходны кубак заслужаных пераможцаў турзлёта дастаўся камандзе РАНС «Надзвычайная сітуацыя». Другое месца заняла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама «Паралель», на трэцяй жа прыступцы п'едэстала апынуліся вопытныя турзлетчыкі «Лесавік». Усіх узнагародзілі дыпломамі, а тыя каманды, якія не дацягнулі да прызавых месцаў, атрымалі памятныя падарункі.
Вернуться