Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

4 ліпеня 2019 года

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У ціхім кутку на ўскрайку поля, да якога пад- ступае лес, непадалёк ад вёскі Глоданкі зна- ходзяцца могілкі савецкіх воінаў, загінуўшых пры вызваленні гэтых мясцін ад фашысцкай навалы. Тут пахаваны байцы, якія памерлі ад ран у ваенным шпіталі, што ў кастрычніку 1943-га стаяў у Глоданках, і тыя, хто сустрэў смерць на палях баёў ля навакольных населеных пунктаў. На мемарыяльных плітах – імёны 395 салдат і афіцэраў.

 2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылося ўрачыстае адкрыццё дадзенага пахавання пасля рэканструкцыі, на якім прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Т. Л. Дрылёнак, старшыня Веляшковіцкага сельскага Савета Л. І. Васількова, дырэктар ААТ “Данукалава-Агра” М. Л. Зазіт, намеснік начальніка РАНС М. М. Лашкевіч, прадстаўнікі ўстаноў культуры з Емельянова, Кавалёў, Веляшковіч, Кавалёўскай ЯСПШ. Мітынг адкрыла загадчыца Кавалёўскай бібліятэкі-музея Л. В. Кісялёва. У сваім звароце да прысутных Т. Л. Дрылёнак павіншавала ўсіх з надыходзячым святам і адзначыла, што шмат працы па аднаўленню мемарыяльнага месца зроблена рукамі мясцовых жыхароў, дарослых і дзяцей. Гэта яскравае сведчанне таго, што памяць аб гераізме вызваліцеляў перадаецца з пакалення ў пакаленне. Л. І. Васількова падзякавала райсавету і райвыканкаму за выдзеленыя грашовыя сродкі, РАНС і сяльгаспрадпрыемству – за дапамогу тэхнікай, культработнікам і калектыву школы, а таксама В. В. Сокалаву – за выкананне будаўнічых работ. Дзякуючы іх намаганням адноўлены памятнік з выявай салдата, устаноўлены новыя мемарыяльныя пліты, дарожкі аформлены тратуарнай пліткай, пафарбавана агароджа. 

Выступіла таксама дырэктар школы Л. А. Ніканенка разам з вучнямі. Традыцыйна памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі.

 Таццяна ІГНАЦЕНКА. 
Вернуться