Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

11 лістапада 2022 года

"Не прапальваць сваё жыццё!" - прапанавалі ратавальнікі энергетыкам і сувязістам Лёзна

  Акцыя " Не прапальвай сваё жыццё!" актыўна праходзіць у Лёзненскім раёне.
 У цэнтры ўвагі ратавальнікаў сталі працоўныя калектывы сувязістаў і энергетыкаў. Першы намеснік начальніка Лёзненскага райаддзела па НС Андрэй Салаўёў, выступаючы перад работнікамі тэлекамунікацый нагадаў, што ў большасці вогненных НС вінаватым застаецца сам чалавек. Не выконваючы простыя правілы бяспекі, гаспадар жылля не задумваецца аб наступствах. 
 Гэта датычыцца і курэння ў нецвярозым выглядзе ў хаце. Прыводзячы прыклады, часцей за ўсё трагічныя, Андрэй Уладзіміравіч звярнуў увагу прысутных на тое, што ў зоне рызыкі не толькі сам віноўца пажару, але і блізкія людзі, якія пражываюць з ім, суседзі.
 Няма больш надзейнага сродка ранняга выяўлення ўзгарання, як аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Яго першы намеснік начальніка аддзела па НС, прапанаваў устанавіць у кожным жылым пакоі. Не абышлося без напамінку пра самыя распаўсюджаныя прычыны пажараў: пячным ацяпленні, дзіцячай свавольствы, няспраўнай электрычнай праводкі. 
 Тут, выступоўца прывёў прыклад кампаніі МНС «Бяспечная старасць» і звярнуўся да прысутных з просьбай прывесці ў парадак пячное ацяпленне і электрычную праводку ў сваіх пажылых бацькоў і сваякоў.
 Падобная сустрэча прайшла ў Лёзненскім раёне электрычных сетак. Там энергетыкі даведаліся аб мэтах і задачах акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», а таксама нагадалі асноўныя правілы бяспекі, як на працоўным месцы, так і ў побыце.
Вернуться