Навіны раёна
14 лістапада 2023 года
Перамажы нікацінавую шкоду
Учора ў Лёзненскім раёне адбыўся чарговы пажар, на якім загінуў чалавек. Магчыма, менавіта п'яны недакурак стаў прычынай трагедыі. Гэта ўжо пятая ахвяра згубнай звычкі ў раёне.
Вернуться
На днях дадзены старт акцыі«Не прапальвай сваё жыццё!», якая заклікае адмовіцца ад звычкі курыць у ложку. І адразу ж у цэнтры ўвагі ратавальнікаў сталі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Лёзненскага раёна.
Пачатак працоўнага дня для работнікаў ЖКГ стаў незвычайным. На тэрыторыі адміністрацыйнага будынку іх сустрэлі работнікі МНС.
Яны і расказалі прысутным аб прычынах вогненных НС, спыніліся на мэтах акцыі, прапанавалі аргументы супраць шкоднай звычкі, а самае галоўнае, далі некалькі парад, як зрабіць бяспечным свой дом.
Ратавальнікі знайшлі патрэбныя словы для ўсіх прысутных, каб устанавіць у сваім доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Прыклады, калі ён ратаваў жыццё і маёмасць толькі падмацоўвалі аргументы «за» важнасць дадзенага прадмета ў доме.
Акрамя гэтага, камунальнікі змаглі адказаць на пытанні віктарыны, тым самым пашырыць свае веды ў сферы бяспекі жыццядзейнасці.