Навіны раёна
13 мая 2024 года
Прафілактыка – заклад бяспекі
Работнікі Лёзненскага райаддзела па НС праводзяць прафілактычную работу з жыхарамі і гасцямі гарпасёлка Лёзна на аўтобуснай і чыгуначнай станцыях горада, а таксама нагадваюць аб выкананні правілаў бяспекі пры індывідуальна-прафілактычнай рабоце.
Вернуться
У час наведвання ў домаўладаннях ратавальнікі чарговы раз нагадалі аб недапушчальнасці курэння ў памяшканнях дома, эксплуатацыі няспраўнай печы і электрычнай праводкі, пакідання дзяцей без нагляду і важнасці іх навучання навыкам бяспечных паводзін.
Па-ранейшаму, галоўнай тэмай сённяшняга дня застаюцца вясновыя выпальванні і ўборка прыдамавых тэрыторый. Наступствы няправільных дзеянняў можа абярнуцца трагедыяй не толькі для прыроды, але і для пабудоў і нават жыцця.
Маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю ўручылі жыхарам дамоў суб'екты прафілактыкі, дзе яны падрабязна могуць прачытаць алгарытм дзеяння пры пажары, правілы спальвання смецця і прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан.
Юныя памочнікі ратавальнікаў таксама сталі на бок прафілактыкі. Разам з ратавальнікамі яны тлумачылі, да чаго могуць прывесці неабдуманыя дзеянні, а таксама ўручылі прафілактычныя буклеты.