Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

15 жніўня 2023 года

Прайшла сустрэча ідэалагічнай вертыкалі раёна з маладымі спецыялістамі

У чацвер, 10 жніўня, прайшла сустрэча ідэалагічнай вертыкалі раёна з маладымі спецыялістамі. З маладымі спецыялістамі Лёзненшчыны сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама І.А.Дзерваед, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама М. В. Фалібога-Петухова, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама В.С.Магучая і старшыня РА Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны і працы В.Р.Маскаленка.

Сустрэча адбылася ва ўтульнай зале пасяджэнняў Лёзненскага сельсавета і прайшла ў сяброўскай нязмушанай абстаноўцы. Маладыя людзі падзяліліся вопытам работы, поспехамі, планамі на будучыню, а таксама існуючымі праблемамі. Не сакрэт, раён адчувае кадравы голад. Раённае кіраўніцтва зацікаўлена ў тым, каб моладзь, якая прыбыла на першае працоўнае месца, замацоўвалася і ў райцэнтры, і на вёсцы. І таму сумесна з маладымі людзьмі гатова знаходзіць кампрамісы і прапаноўваць не толькі камфортныя ўмовы працы і адпачынку, але і кар'ерны рост.

Ірына Апалінараўна і Марына Уладзіміраўна падзяліліся фактамі са сваёй працоўнай біяграфіі, прадэманстраваўшы тым самым прыклады дасягнення асабістага поспеху. Прыемна, што некаторыя з прысутных у зале юнакоў і дзяўчат выказалі жаданне застацца ў раёне і пасля заканчэння так званай «адпрацоўкі».

- Я настаўнік замежнай мовы ў сярэдняй школе імя Марыі Акцябрскай і паралельна з гэтым атрымліваю вышэйшую адукацыю ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, – падзялілася Анастасія Дулуб. - Мяне ў працы ўсё задавальняе, у тым ліку і заробак. Так як я сама з Лёзна, мне не трэба турбавацца аб жыллё. На дадзены момант, пакуль вучуся – а вучыцца трэба будзе два гады - збіраюся працягваць працаваць у роднай школе.

А вось яе калега, Дзмітрый Бабаедаў, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, захоплены навукай. Вучыцца ў магістратуры, затым плануе паступаць у аспірантуру, захапляецца этналінгвістыкай і анамастыкай, піша навуковыя артыкулы і з гэтай прычыны пасля належных двух гадоў абавязковай працы ў школе з'едзе з Лёзна. Што ж! Цалкам можа быць, што калісьці лёзненцы будуць ганарыцца тым фактам, што тут пачынаў сваю працоўную дзейнасць беларускі навуковец Дзмітрый Бабаедаў.

Сярод паважных прычын, па якой з раёна з'язджаюць дзяўчыны-замужжа. Яскравы таму прыклад-Лізавета Мацвіевіч, якая ў мінулым месяцы Змяніла прозвішча на Кавалёву. Дзяўчына працуе ў цэнтры дзяцей і моладзі. Ёй, як мясцовай жыхарцы, Лёзна і праца ў прыватнасці вельмі падабаюцца. Але маладыя ўжо ўюць сямейнае гняздзечка ў Віцебску.

Адна з цяжкасцяў, якія адчуваюць маладыя спецыялісты-адсутнасць жылля. Большасць з іх адмаўляюцца ад прапановы пасяліцца ў інтэрнаце і выбіраюць больш камфортны, але дарагі варыянт – здымнае жыллё, на што сыходзіць вялікая частка зарплаты.

Тым не менш, у жыцці ў нашым райцэнтры існуе вялікая колькасць пераваг – блізкасць да Віцебска, Смаленска, выдатныя ФОК і РЦК, цудоўная прырода і чыстае паветра, магчымасць кар'ернага росту і рэалізацыі творчых планаў. Так што той, хто зрабіў выбар на карысць Лёзненскага краю, не знікае! 

Вольга Пінчук, "Сцяг Перамогі"
Вернуться