Навіны раёна
16 студзеня 2019 года
Працавітую цялятніцу ААТ "Адаменкі" павіншавалі з дасягнутымі поспехамі, а таксама з нядаўнім юбілеем
Пятнаццаць гадоў адпрацавала ў ААТ «Адаменкі» даяркай
Т. І. Мураўёва. Выйшаўшы на пенсію, Таццяна Іванаўна прабыла дома ўсяго толькі месяц. І не змагла сядзець без справы. Таму вярнулася ў гаспадарку, але ўжо цялятніцай. З таго часу прайшло пяць гадоў. У рамках акцыі "Наш жывёлавод" працавітую работніцу павіншавалі з дасягнутымі поспехамі, а таксама з нядаўнім 60-гадовым юбілеем старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Т. В. Шляднева і старшыня прафсаюзнай пярвічкі ААТ "Адаменкі" бухгалтар С. А. Логінава.
– Зараз абслугоўваю 360 галоў, – расказвае Т. І. Мураўёва. - Так што клопатаў-клопатаў хапае. Дома таксама гаспадарка немаленькая: куры, індыкі, парася.
А яшчэ Таццяна Іванаўна-захоплены кветкавод. На пытанне ж пра мару жанчына адказвае не задумваючыся: "шчасце дваіх дзяцей і траіх унукаў".
Ф. Пастаялкін Сцяг перамогі