Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

22 мая 2023 года

Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі "Кібердзеці" пройдзе з 23 мая па 1 чэрвеня 

 Прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі "Кібердзеці" пройдзе ў рэспубліцы з 23 мая па 1 чэрвеня. 

  Міліцыянеры правядуць комплекс мерапрыемстваў па шырокамаштабным інфармаванні насельніцтва аб сучасных метадах і спосабах падману непаўналетніх, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі. А таксама акцэнтуюць увагу на тым, у якіх супрацьпраўных дзеяннях удзельнічаюць самі падлеткі і што пагражае за незаконны бізнэс у Інтэрнэце. 

  Спецыялісты раскажуць, як абараніцца ад кібербулінгу, грумінгу і секстынга, нагадаюць правілы бяспечных паводзін у сацсетках і месенджарах, давядуць важнае аб лічбавай гігіене ў анлайн-гульнях. 

  Кожны павінен разумець: цалкам выдаліць пакінутыя ў Інтэрнэце сляды немагчыма. А абяцаныя арганізатарамі злачынных схем беспакаранасць і ананімнасць - гэта толькі хітрыкі, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю.
Вернуться