Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

7 лютага 2019 года

У Крынках адбыўся агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў

Агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў устаноў культуры раёна “І песню родную люблю я” адбыўся ў ДК аг. Крынкі 

– Гэтае мерапрыемства паспяхова праводзіцца ўжо другі раз, – адзначыла загадчыца метадычнага аддзела РЦК Г. Ф. Чэпікава. – Радуе, што сёлета з’явілася шмат новых салістаў.

 Гледачы ўбачылі нумары ў выкананні вакальных груп, салістаў, калектываў, дуэтаў і трыа, раней прадстаўленых на справаздачных канцэртах. Усе ўстановы культуры выступілі на дастойным узроўні. Акрамя пераможцаў таксама былі адзначаны дыпламанты ў наступных намінацыях: “Лепшая прэзентацыя калектыву” – ДК аг. Бабінавічы і Зубкі, “За адданасць і любоў да песні” – Міхаіл Каралькоў (ДК аг. Пушкі), “Арыгінальная пастаноўка канцэртнага нумару” – ансамбль народнай песні “Сваякі” ДК аг. Дабрамыслі, “Адкрыццё года” – трыа Аляксандры Ягоранкавай, Вольгі Рыжэнкі і Ксеніі Шакінка з ДК аг. Крынкі і вакальна-інструментальны ансамбль “Вдохновение” ДК аг. Новае Сяло, “Удалы дэбют” – Карына Купрыенка (клуб аг. Якубаўшчына). 

Фёдар ПАСТАЯЛКІН. Сцяг Перамогі
Вернуться