Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

16 мая 2023 года

У Лёзне прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

 У мінулую суботу, 13 мая, у Лёзне прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». 

 Ладзілася мерапрыемства неўзабаве пасля свята Дня Перамогі і напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Таму ў выкананні юных дэкламатараў гучалі паэтычныя і празаічныя творы класікаў беларускай літаратуры, прысвечаныя роднай старонцы. 

 Прыгажосць беларускага літаратурнага слова сабрала ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў 46 удзельнікаў з усіх агульнаадукацыйных школ раёна. Трэба адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў. Дзеці не толькі натхнёна і пранікнёна чыталі, выклікаючы ў прысутных шчырыя эмоцыі, але і парадавалі сцэнічнымі вобразамі, дасягнутымі ўдала падабранымі касцюмамі, адпрацаванымі жэстам, мімікай, рухамі, музычным суправаджэннем. 


 Нездарма перад членамі журы (у яго склад увайшлі намеснік дырэктара ЦДіМ Ж.Г. Лядновіч і прадстаўнікі народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Пад абажурам» Н.В. Крыж-Мартэцкая, Т.В. Селязнёва, С.У. Саладкова, В.В. Пінчук) паўстала складаная задача вызначыць пераможцаў у чатырох узроставых катэгорыях. 

 Тым не менш, па выніках конкурсу было ўручана 32 дыпломы за 1-е, 2-е і 3-е месцы. Гран-пры і права прадставіць раён на абласным этапе атрымалі Аляксей Паклонскі, Іван Смолікаў, Дзіяна Локцева (Крынкаўская сярэдняя школа імя М.Ц. Лынькова) і Андрэй Котаў (сярэдняя школа імя М.В. Акцябрскай г.п. Лёзна). Падчас мерапрыемства ўдзельнікі далучыліся да акцыі «Ганаруся роднымі сімваламі». 

 Арганізатарам конкурсу выступіў цэнтр дзяцей і моладзі. 

  Вольга Сімакова. 

  У тэму 
  Н.В. Сударыкава, настаўніца беларускай мовы Крынкаўскай сярэдняй школы імя М.Ц. Лынькова: 
  – Да конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка» наша школа аднеслася вельмі сур’ёзна. Вучняў рыхтавалі восем настаўнікаў, да дробязей прадумваючы інтанацыю кожнага слова, кожную дэталь выступлення. Для таго, каб дзеці упэўнена адчувалі сябе непасрэдна на конкурсе, рэпетыравалі на сцэне. Трэба сказаць, што не ўсе вучні, якія рыхтаваліся, паехалі ў Лёзна,таму што быў жорсткі адбор яшчэ непасрэдна ў школе. Напэўна, гэта і дазволіла атрымаць годны вынік: дзесяць удзельнікаў нашай школы ўзнагароджаны трыма Гран-пры і шасцю дыпломамі розных узроўняў.
Вернуться