Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

11 ліпеня 2022 года

У Лёзненскім раёне новы кіраўнік

 Дэпутаты мясцовага раённага Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі, якая адбылася ў панядзелак, 11 ліпеня, аднагалосна зацвердзілі на пасаду старшыні Лёзненскага райвыканкама кандыдатуру Івана Іванавіча Федарава. 
  У рабоце пазачарговай сесіі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў В. В. Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці А. К. Ліневіч, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта В. М. Давыдаоўскі, актыў раёна. Прадставіў кандыдатуру І. І. Федарава В. М. Давыдоўскі. У яго падтрымку выступілі дэпутаты, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці: начальнік СФ «Кляўцы» КУП «Віцебскаблдарабуд» З. В. Катовіч, дырэктар ААТ «Данукалава-Агра» М. Л. Зазіт, дырэктар ААТ «Лёзненскі льнозавод» Ю. А. Барынкіна. 
  За кандыдатуру І.І.Федарава дэпутаты раённага Савета дэпутатаў прагаласавалі аднагалосна. Службовае пасведчанне Івану Іванавічу ўручыў А. М. Субоцін.
Вернуться