Навіны раёна
29 мая 2023 года
У Лёзненскім раёне павіншавалі пагранічнікаў З Днём пагранічнай службы
Пагранічнікаў, якія знаходзяцца на прапускным пункце Заольша, павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Дзерваед, а таксама творчыя работнікі клубнай сістэмы раёна.
Пачаткам адліку гісторыі сучаснай пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь лічыцца стварэнне ў маі 1918 года пагранічнай аховы маладой савецкай дзяржавы.
Мы віншуем адважных, моцных і смелых духам людзей з прафесійным святам! Хай побач заўсёды будуць верныя паплечнікі, адданыя сябры і любімыя людзі. Багатырскага здароўя, сіл і баявога настрою. Хай наша мяжа застаецца непрыступнай перашкодай для ворагаў і заўсёды будзе адкрыта для добрых сяброў! Пільнасці і цярпення! Жадаем вам поспеху, мірнага неба над галавой і дабрабыту ў вашых сем'ях.