Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

5 мая 2023 года

У раёне праводзіцца рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага"

 У рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" з надыходзячым Днём Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веру Аляксандраўну Калінічэнка, якая пражывае ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання аграгарадка Бабінавічы, павіншавалі член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Алег Жынгель і старшыня раённага Савета дэпутатаў Тамара Дрылёнак. 

  У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел актыў прафсаюза і ГА «Беларускі саюз жанчын» ААТ «Белаграпрамбанк». 

 Госці прыехалі з падарункамі для Веры Уладзіміраўны, з кветкамі і салодкімі пачастункамі для ўсіх, хто пражывае ў аддзяленні. Разам з традыцыйным падарункам ад парламентарыя Веры Аляксандраўне і ўсім, хто пражывае ў аддзяленні, творчы калектыў Лёзненскага раённага цэнтра культуры падарыў музычны падарунак – выканалі песні ваенных гадоў. 

  Такія мерапрыемствы даюць магчымасць бабулям і дзядулям адчуць сябе патрэбнымі і зразумець, што пра іх памятаюць і клапоцяцца. 


  Крыніца: oleg_zhingel
Вернуться