Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

26 кастрычніка 2022 года

У раёне праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні актуальных законапраектаў

 З 24 кастрычніка ў арганізацыях і працоўных калектывах Лёзненскага раёна праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні законапраектаў аб змене выбарчага кодэкса і аб Усебеларускім народным сходзе. 
 Ужо праведзены сустрэчы прадстаўнікоў раённага аб'яднання РГА"Белая Русь " з работнікамі сельскагаспадарчых арганізацый, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; калектывам Лёзненскага ўчастка электрасувязі Віцебскага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП Белтэлекам. 
 26 кастрычніка ў ДУ "ТЦСАН Лёзненскага раёна", ААТ "Лёзненскі льнозавод" і ЛПУ" Лёзненская раённая ветэрынарная станцыя " праведзены сустрэчы калектываў з намеснікам старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктарам Лугаўцовым і старшынёй Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юліяй Барашкінай па абмеркаванні законапраектаў аб змене выбарчага кодэкса і аб Усебеларускім народным сходзе. Абмяркоўваюцца асноўныя палажэнні законапраекта: парадак фарміравання УНС, яго кампетэнцыі і арганізацыйныя асновы дзейнасці, склад і прававы статус дэлегатаў, механізмы разгляду пытанняў і прыняцця рашэнняў. Дадзенае пытанне сёння - адно з самых актуальных для нашых грамадзян, так як гэта важны крок у развіцці дэмакратыі і мадэрнізацыі палітычнай сістэмы нашай краіны. 
 Нагадваем, Законапраекты аб змяненні Выбарчага кодэкса і пра Усебеларускі народны сход вынесены на грамадскае абмеркаванне. Свае заўвагі і прапановы па дзвюх законапраектах можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі з 24 кастрычніка па 2 лістапада 2022 г.
Вернуться