Навіны раёна
24 ліпеня 2023 года
У раёне стартаваў Тыдзень нулявога траўматызму!
Трэці год у нашым раёне праходзіць мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму".
Вернуться
Правядзенне "Тыдня нулявога траўматызму" ў арганізацыях з'яўляецца дадатковым мерапрыемствам да штодзённай працы па ахове працы і адным з эфектыўных спосабаў кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.
Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыях у гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прыняцця мер па іх ліквідацыі. Трэба будзе сумесная праца: акцыі ў працоўных калектывах арганізацый раёна "За бяспечную працу – разам!", правядзенне круглых сталоў са спецыялістамі па ахове працы, наведванне арганізацый рабочай мабільнай групай па пытаннях аховы працы.
Па выніках правядзення Тыдня нулявога траўматызму ў арганізацыях будуць праведзены нарады з удзелам кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў, прафсаюзаў, на якіх будзе прааналізавана праведзеная работа.
Галоўны спецыяліст сектара занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне Лёзненскага райвыканкама В.А.Волкава