Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

29 красавіка 2019 года

«Усё аказалася лепей, чым я магла ўявіць…»

А. С. Перапечына працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ №1 г.п. Лёзна толькі першы год, але ўжо смела гаворыць аб тым, што праца ёй вельмі падабаецца. Маладая настаўніца скончыла філалагічны факультэт ВДУ ім. П.М. Машэрава па спецыяльнасці беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць).

— Прафесія аказалася не зусім такой, як я ўяўляла сабе падчас вучобы, усё атрымалася нават лепей, — падзялілася Аліна Сяргееўна. 

Хтосьці ідзе ў педагогіку, кіруючыся клічам сэрца, для кагосьці прыкладам становяцца любімыя настаўнікі, а Аліна пайшла па слядах матулі, дырэктара СШ № 1 г.п. Лёзна І.І. Апет.

 — Мне заўсёды падабалася назіраць за маці ў школе, — успамінае мая суразмоўца. — А дома мы з сястрой выразалі з газет фотакарткі дзяўчат і раскладвалі іх на падлозе — гэта былі нашыя вучні. Мама прыносіла нам класныя журналы, у якія мы запісвалі тэмы і выстаўлялі адзнакі. А любоў да беларускай мовы з’явілася дзякуючы маёй настаўніцы Таццяне Іванаўне Чэпікавай, ўсё вельмі падабалася і менавіта таму давалася лёгка. 

Спачатку, па словах Аліны Сяргееўны, працаваць самастойна было страшна, але гэта прайшло. Часам маладому спецыялісту нават здаецца, што пра ўсё галоўнае ў працы яна ўжо даведалася. Але наперад штурхае жаданне шукаць нешта новае, самаўдасканальвацца і ісці ў нагу з часам. 

Дзякуючы раённаму аддзелу па адукацыі райвыканкама і адміністрацыі самой школы, што адпраўляюць А. С. Перапечыну на курсы, семінары і майстар-класы, з’яўляецца магчымасць пазнаёміцца з рознымі перадавымі настаўнікамі, і не толькі беларускай мове. 

— Мне пашчасціла пабываць на майстар-класе ў « Настаўніцы года — 2017» з Полацка Святланы Леанідаўны Румянцавай, якая выкладае беларускую мову і літаратуру, і яна мяне вельмі ўразіла. Зараз спрабую ўводзіць элементы ўбачанага ў свае урокі. 

На жаль праца педагога такая, што вынікі расцягнутыя па часе і адразу не заўважыш, чаго атрымалася дасягнуць. Але мне вельмі прыемна бачыць, што многія дзеці са мной вітаюцца не рускамоўным “здравствуйте”, а говораць па-беларуску: добры дзень, добрай раніцы, да пабачэння і г.д. Першапачаткова дасягнуць гэтага было складана, бо я размаўляю з вучнямі на роднай мове ў школе і паза межамі яе, а далёка не кожны быў да гэтага звыклы, не ўсе разумелі сэнс пачутага, і многім цяжка было прызвычаіцца да таго, што прыйдзецца так размаўляць. Нягледзячы на складанасці, усё атрымалася добра, і мне зараз вельмі прыемна бачыць, што дзеці сапраўды цікавяцца нашай мовай і літаратурай. 

 Фёдар ПАСТАЯЛКІН.
Вернуться