Навіны раёна
25 сакавіка 2024 года
Увага Усім, асабліва дарослым!
Бяспека дзяцей – прыярытэтны напрамак у рабоце лёзненскіх ратавальнікаў. Яны актыўна выступаюць перад бацькамі школьнікаў з аграгарадка Крынкі, а таксама базавай школы І.А.Авекава г.п.Лёзна.
Вернуться
Выступаючы перад дарослымі, работнікі МНС нагадваюць, што большасць трагедый з удзелам дзяцей адбываецца па недаглядзе бацькоў. З гэтага варта простае правіла— не пакідаць без нагляду, як дашкольнікаў, так і дзяцей старэйшых.
Ратавальнікі прывялі трагічныя прыклады з жыцця, а таксама прагаварылі дзеянні дарослых, якія маглі пазбегнуць трагічных выпадковасцей.
Пакідаючы дзяцей на тэлефон, бацькі павінны разумець, што ў выпадку бяды ён не зможа дапамагчы дзіцяці.
Цяпер актыўна праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага Усім!». Аб яе мэтах і задачах таксама было данесена да дарослых, якія прысутнічаюць на бацькоўскіх сходах. Бо маштабы НС могуць быць значна большымі, чым пажар дома! Ведаць алгарытм дзеяння і ўменне дапамагчы сабе і навакольным – задача не з лёгкіх!
Ратавальнікі нагадалі, як паводзіць сябе пры НС, а таксама расказалі аб прычынах вогненных трагедый у раёне.
Не абышлі бокам тэму вясновых выпальванняў, бо многія гаспадары ўжо ўзялі ў рукі рыдлёўкі і граблі, каб навесці парадак.
Аднак ёсць і тыя, хто проста кідае запалку ў сухую траву, падвяргаючы небяспецы гаспадарчыя пабудовы, жылыя дамы, а часам і жыццё.