Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

7 сакавіка 2019 года

Веды на свежым паветры!

Лёзненскія выратавальнікі надаюць вялікую ўвагу навучанню правілам бяспекі падрастаючага пакалення. 

Для выхаванцаў ясли- саду ў аграгарадку Зубкі Лёзненскага раёна госці ў форме правялі «Урок бяспекі» на адкрытым паветры! 

Малыя з задавальненнем шукалі небяспечныя месцы ў доме і тлумачылі, што можа здарыцца, калі парушаць у побыце правілы бяспекі. Замацавалі веды з дапамогай мультфільма «Чароўная кніга МНС». Акрамя гэтага, маляняты ўспомнілі нумары экстраных службаў, прымерылі на сябе баявую вопратку выратавальніка, спрабавалі пакінуць задымленае памяшканне. Вядома, усіх чакаў карысны падарунак ад выратавальнікаў, але галоўнае, гэта веды, атрыманыя на свежым паветры!
Вернуться