Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

25 кастрычніка 2022 года

Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе вынесены на грамадскае абмеркаванне

 Праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" размешчаны на сайце "Прававы форум Беларусі". 
  "Грамадскае абмеркаванне будзе праводзіцца з 24 кастрычніка да 2 лістапада ўключна, - расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі. - Прапановы па змесце законапраекта можна ўнесці непасрэдна на Прававым форуме. Арганізатары грамадскага абмеркавання іх абагульняць і выкарыстаюць пры далейшай дапрацоўцы законапраекта". Згодна з праектам закона Усебеларускі народны сход з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Арганізатар грамадскага абмеркавання - Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. 
  Акрамя таго, сёння ж вынесены на грамадскае абмеркаванне і праект закона "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Арганізатар грамадскага абмеркавання - Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. 
  Свае заўвагі і прапановы па двух законапраектах можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.

Крыніца: belta.by
Вернуться