Навіны раёна
Жыхары Лёзненскага раёна дзеляцца думкамі аб Пасланні Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
За прамовай Кіраўніка дзяржавы сачылі ў працоўных калектывах і студэнцкіх аўдыторыях.
Сваім меркаваннем аб Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу дзеляцца прадстаўнікі Лёзненскага раёна:
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Дзерваед:
- Прэзідэнт сфармуляваў умовы захавання суверэнітэту краіны ў няпростай абстаноўцы, якая склалася ў свеце і вакол Беларусі. Іх шэсць-народнае адзінства, захаванне гістарычнай памяці, сацыяльна-арыентаваная эканоміка, сацыяльная справядлівасць, незалежная знешняя палітыка і ўмацаванне абараназдольнасці краіны. Каб суверэнітэт умацоўваўся, а дабрабыт людзей рос.
Прэзідэнт закрануў ключавыя напрамкі работы сацыяльнай сферы. Задача для сістэмы адукацыі-гадаваць сапраўдных патрыётаў, а выхаваць іх, як было адзначана, можа толькі патрыёт. Таму кожны павінен пачаць з сябе.
Прагучала актуальная і досыць балючая для ўсіх нас тэма шматдзетных і сацыяльна няшчасных сем'яў. Прэзідэнт выразна пазначыў прыярытэты працы ў гэтым кірунку. Але і ўсім бацькам сёння варта задумацца над тым, як яны выхоўваюць сваіх дзяцей, што яны ім даюць і што ў іх укладваюць. Ад гэтага залежыць наша будучыня і лёс усёй краіны.
Старшыня Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юлія Барашкіна:
- Падчас выступлення кіраўніка дзяржавы атрыманы максімальна канкрэтныя адказы на ўсе вострыя праблемы. Пастаўлены задачы па развіцці дзяржавы, зроблены акцэнт на захаванні міру, недапушчэнні вайны на нашай тэрыторыі, што ў цэлым дае ўпэўненасць грамадзянам нашай краіны ў заўтрашнім дні!
Першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Варвара Казлова:
-- Пасланне Прэзідэнта-гэта найважнейшая падзея для ўсёй краіны. Зварот кіраўніка дзяржавы да народа напоўнены асаблівым сэнсам, і слухаючы яго, я, ды і ў прынцыпе любы беларус, адчула яшчэ большы гонар за сваю краіну і свайго прэзідэнта!
Аляксандр Рыгоравіч не абышоў бокам ні адну сферу дзейнасці. Асабліва важна, што ў сваім звароце прэзідэнт заклікаў берагчы суверэнітэт краіны, яе незалежнасць, што сёння актуальна як ніколі. І мы павінны зрабіць усё, каб»у нашы дзверы не ўваходзілі, а калі і ўваходзілі, то толькі з мірам і толькі сябры". Прэзідэнт паставіў задачы і мы павінны іх вырашыць – і разам зрабіць нашу краіну прыгажэйшай, багацейшай і мацнейшай!
Гэта вельмі добрая матывацыя і кіраўніцтва да дзеяння, найперш, для нашай беларускай моладзі!
Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Марына Фалібога-Петухова:
- Я ганаруся тым, што ў нашай Беларусі ёсць лідар, які не проста думае і дзейнічае ў інтарэсах Беларусі і яе грамадзян, але і заўсёды жыў праблемамі і спадзяваннямі простага чалавека. Як заўсёды, у цэнтры ўвагі знаходзіліся самыя актуальныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пытанні. Падкрэсліваючы важнасць развіцця рэгіёнаў, кіраўнік дзяржавы высунуў новы лозунг: «Мы» Сем»Я "— шэсць рэгіёнаў і сталіц". І прапанаваў новы падыход у іх падтрымцы: чым далей ад Мінска, тым больш ільгот і прэферэнцый. Каб кожны аграгарадок не саступаў па аснашчэнні і камфорце жыцця раённым цэнтрам. Цікава таксама было пачуць яго меркаванне аб ролі царквы, сям'і і грамадства ў паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі і захаванні каштоўнасцяў традыцыйнай сям'і, развіцці сістэмы шматпартыйнасці і ролі партый у жыцці дзяржавы і грамадства, аб удзеле беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.