Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

24 красавіка 2020 года

Змены відаць адразу

 У сакавіку дарожнікі праводзілі ямачны рамонт дарожнай сеткі ў Лёзне, а таксама бягучы рамонт дарогі ад Парых да Зачэрні, пасыпалі пясочна-жвіровай сумессю. Увосень зноў плануюць вярнуцца сюды.  – У гэтым месяцы займаемся бягучым рамонтам дарогі Лёзна-Калышкі (на здымку), – адзначыў дарожны майстар ДРБУ-107 А.М. Пухаў. – Спачатку высякалі хмызняк, а пачынаючы з гэтага тыдня кладзем новы асфальт на асобных участках дарогі. Усяго плануецца заасфальтаваць 1,7 км там, дзе ён больш за ўсё выбіты. У планах – асфальтаванне ўчасткаў дарогі праз Калышкі, потым – на дарозе Залессе-Глоданкі. 
 Хочацца адзначыць, што, па словах старшыні райвыканкама С.Р. Зямчонка, дарогі Лёзненшчыны мяняюцца на вачах, становяцца лепш і камфортней. І ў гэтым безумоўная заслуга тых людзей, якія працуюць у ДРБУ. 

Аляксандр Піута.
Сцяг Перамогі
Вернуться