Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Навіны рэгіёна

16 верасня 2024 года

Дзяржслужачыя і супрацоўнікі Віцебскага аблвыканкама прынялі ўдзел у водным паходзе, прымеркаваным да Дня народнага адзінства

Мерапрыемства было накіравана на патрыятычнае, духоўнае, экалагічнае выхаванне, захаванне традыцый масавага турысцкага руху, развіццё цікавасці да прыродных славутасцяў, папулярызацыю актыўнага адпачынку. Арганізатарамі выступілі структурныя падраздзяленні аблвыканкама і абласныя прафсаюзныя арганізацыі.

праграма воднага паходу складалася з трох этапаў: турысцкага, краязнаўчага і спартыўна-забаўляльнага. Пачатковай кропкай маршруту стала вёска Заполле, дзе ўдзельнікаў сустрэлі караваем мясцовыя жыхары, адбыліся памятны мітынг і ўскладанне кветак да воінскага мемарыяла. Пасля чаго 13 байдарак (па два чалавекі ў камандзе) на працягу трох гадзін сплаўляліся па рацэ Усвяча да населенага пункта Навасёлкі.

 

На кожным борце прысутнічала дзяржаўная беларуская сімволіка. Па заканчэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы за подпісам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслава Дурнова.


- Гэта было вельмі атмасферна і эмацыйна! І хоць многія ўдзельнічалі ў падобным паходзе ўпершыню, выразна адчувалася: разам мы-сіла. Я і мая калега сталі пераможцамі і прыйшлі да фінішу першымі. Было нялёгка, але лічу, што мы годна справіліся з цяжкасцямі! - распавяла галоўная спецыялістка камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама Лілія Лукашова.

 

- Падзея вельмі цікавая і запамінальная! Наша вялікая каманда дзейнічала ў адзіным парыве. Хочацца, каб такія вясёлыя, добрыя і значныя мерапрыемствы праводзіліся з года ў год, – падзялілася ўражаннямі галоўны спецыяліст упраўлення па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю аблвыканкама Марына Гудым.

- Сімвалічна, што ў мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, прымалі ўдзел супрацоўнікі розных структурных падраздзяленняў аблвыканкама і жыхары Віцебскага раёна, – заўважыў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Дзяніс Шкір'янаў. - Падобны паход праводзіцца другі год запар, але гэтым разам колькасць яго ўдзельнікаў прыкметна вырасла. Для тых, хто ніколі не сплаўляўся па рацэ, дыстанцыя стала няпростым выпрабаваннем, аднак да фінішу мы прыйшлі сапраўднай згуртаванай камандай, і кожная маленькая перамога вылілася ў агульныя вялікія эмоцыі!

Вернуться