Спорт і турызм
Сектар спорту і турызму 211220, г.п. Лёзна, вул. М.Акцябрскай, 75 Б
тэл. (02138) 5-37-67
Загадчык сектара Цвяткоў Андрэй Іванавіч
Рэжым працы сектара
з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
з 13.00 да 14.00 – абедзенны перапынак
выхадныя дні: субота, нядзеля
Вышэйстаячая арганізацыя
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Упраўленне спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
210027, г. Віцебск, пр-т. Будаўнікоў, 10
Тэл./факс: (0212) 68 90 62, (0212) 68 90 79
Адрасы электроннай пошты: fkst-vit@vitebsk.by, tour-vit@vitebsk.ru
Рэжым працы:
панядзелак - пятніца з 8-00 да 17-00
абедзенны перапынак: з 13-00 да 14-00
выхадныя дні: субота, нядзеля
Сектар спорту і турызму Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта.
Сектар праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне спорту і турызму з улікам асаблівасцяў і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лёзненскага раёна, ажыццяўляе рэгуляванне, кіраванне і дзяржаўны кантроль у сферы спорту і турызму.
Установы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы спорту і турызму:
1. Установа «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Лёзненскага раёна»
2. Дзяржаўная ўстанова «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб»
Мэтай дзейнасці сектара з'яўляецца забеспячэнне развіцця спорту і турызму ў Лёзненскім раёне, іх папулярызацыя.
Задачамі сектара з'яўляюцца:
- правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму на тэрыторыі раёна, прыняцце сумесна з кіраваннем аблвыканкама мер па ўдасканаленні дзейнасці па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму, каардынацыя дзейнасці ў гэтых сферах іншых раённых органаў кіравання;
- ажыццяўленне на тэрыторыі раёна дзяржаўнага рэгулявання ў галіне спорту,фізкультурна-аздараўленчай і турыстычнай дзейнасці;
- распрацоўка раённых мерапрыемстваў (праграм) развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму, каардынацыя іх выканання;
- укараненне ў практыку навукова абгрунтаванай сістэмы фізічнага выхавання і аздараўлення насельніцтва, развіцця дзіцячага і юнацкага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў, каардынацыя фізкультурна-спартыўнай працы сярод інвалідаў і асоб з аслабленым здароўем;
- арганізацыя і правядзенне раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных і турыстычных мерапрыемстваў;
- забеспячэнне падрыхтоўкі членаў зборных каманд раёна па відах спорту і ўдзелу іх у гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных мерапрыемствах;
- прапаганда фізічнай культуры, спорту і турызму, здаровага ладу жыцця;
- садзейнічанне грамадскім аб'яднанням, прадметам дзейнасці якіх з'яўляецца развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму;
- ажыццяўленне мер па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый фізічнай культуры, спорту і турызму;
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму;
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем на тэрыторыі раёна заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб фізічнай культуры, спорце і турызме.