Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лиозненский районный исполнительный комитет
Главная / Службы и структурные подразделения / РОЧС / Новости

Новости

11 июля 2024 года

Захаваць вырашчанае без страт  

 Пачалася ўборачная кампанія – 2024. Работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў імкнуцца без страт убраць вырашчаны ўраджай. Але разам з тым, нельга забывацца і пра выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі, бо так лёгка ў адно імгненне страціць тое, на што было затрачана столькі сіл, ведаў, часу і сродкаў. 
 У Лёзненскім раёне ратавальнікі, сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых ведамстваў, правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аб'ектах уборкі ўраджаю, а таксама нагадалі аб выкананні правілаў бяспекі. 
 У рамках рэйдавых мерапрыемстваў у шэрагу сельгасарганізацый былі наведаны месцы захоўвання і перапрацоўкі збожжавых, машынныя двары, а таксама непасрэдна тэхніка, якая працуе на палях. 
 – Тэхніка ўкамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння, персанал на дастатковым узроўні валодае навыкамі карыстання вогнетушыцелямі і ведае першачарговыя дзеянні ў выпадку пажару, кажа старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі М.М.Далганаў. 
 З экіпажамі камбайнаў і асобамі, задзейнічанымі на зернесушыльных комплексах, былі праведзены супрацьпажарныя інструктажы, на практыцы адпрацаваны першачарговыя дзеянні па ліквідацыі магчымай надзвычайнай сітуацыі.
Вернуться