Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Памятны знак "Танк" Аўтастанцыя Цэнтр Лёзна Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Лёзненскі ваенна-гістарычны музей
Памятны знак "Танк"

Навіны раёна

1 снежня 2022

1 СНЕЖНЯ - СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БАРАЦЬБЫ СА СНІДАМ

 У 1988 годзе па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) быў заснаваны Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які штогод адзначаецца 1 снежня. 
  Гэты дзень стаў адным з самых важных міжнародных дзён, звязаных з пытаннямі аховы здароўя і адной з ключавых магчымасцей павышэння інфармаванасці і магчымасці адзначыць такія дасягненні як пашырэнне доступу да лячэння і мер па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Сімвалам гэтага дня з'яўляецца чырвоная стужка, якая абазначае падтрымку, спачуванне і надзеі на будучыню без СНІДу. 
  Сусветны дзень барацьбы са СНІДам заўсёды прысвечаны вызначанай тэме. У гэтым годзе такой тэмай будзе «Ліквідаваць няроўнасць. Скончыць са СНІДам. Спыніць пандэміі». Надыходзіць трэці год пандэміі COVID-19 і пятае дзесяцігоддзе пандэміі СНІДу. Праблема распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі застаецца адным з самых вострых медыцынскіх і сацыяльных глабальных выклікаў, з якім сутыкаюцца ўсе дзяржавы. Па дадзеных СААЗ) агульнасусветная колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, у 2020 годзе склала 37,7 мільёна чалавек, з пачатку эпідэміі ад звязаных са СНІДам хвароб памерла 36,3 мільёна чалавек. 
  Па стане на 1 лістапада 2021 года ў Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае больш за 23 тыс. чалавек. За апошняе дзесяцігоддзе найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца ва ўзроставай групе 35-49 гадоў, пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ – на яго долю прыпадае больш за 80% выпадкаў, якія ўпершыню выяўляюцца. 
  У нашай краіне створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці добраахвотнае тэсціраванне, у тым ліку ананімнае, можна ў любой установе аховы здароўя. Створаны магчымасці не толькі прайсці тэст ва ўстанове аховы здароўя, але свабодна купіць яго ў аптэцы і зрабіць тэст дома, у рамках саматэставання. 
  У Беларусі прадугледжаны ўніверсальны доступ пацыентаў да антырэтравіруснай тэрапіі, гэта значыць дзяржава гарантуе прадастаўленне лячэння ВІЧ-інфекцыі ўсім людзям, якія жывуць з ВІЧ, незалежна ад стадыі хваробы і ўзроўню імунітэту. На сённяшні дзень у рэспубліцы 85 працэнтаў людзей, якія жывуць з ВІЧ, атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію, тым самым захоўваючы сваё здароўе, працягласць і якасць жыцця.
  Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя
Інтэрнэт-рэсурсы