Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны Цэнтр Лёзна Чыгуначны вакзал
Раённы цэнтр культуры

Навіны раёна

22 красавіка 2023

У Лёзненскім раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 105-годдзю ваенным камісарыятам Рэспублікі Беларусь і Дню прызыўніка

 Гасцей і віноўнікаў урачыстасці ў фае РЦК сустракаў духавы аркестр 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай мабільнай брыгады. Вайскоўцы тэрміновай службы дэманстравалі ўзоры зброі і абмундзіравання. Пад гукі маршу "Развітанне славянкі" прысутныя занялі месцы ў глядзельнай зале. 

  З урачыстым словам да прызыўнікоў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама І.А. Дзерваед, адзначыўшы, што іх вяртання будуць чакаць не толькі родныя і блізкія, але і раён, якому вельмі патрэбныя маладыя кадры. Затым Ірына Апалінараўна ўручыла падзячныя лісты райвыканкама ваеннаму камісару горада Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў палкоўніку А. Ю.Сяржантаву, вядучым спецыялістам адасобленай групы ваеннага камісарыята І. М. Цыбульскай, Я.В. Рудабельскай, С.Д.Рыбаковай. 

  Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне ваеннага камісарыята горада Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці падпалкоўнік І.В. Рабінін. Падзякі і памятныя падарункі РА ГА "Белая Русь" былі ўручаны начальніку адасобленай групы Лёзненскага раёна ваеннага камісарыята горада Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў маёру В.М.Крывенку, кіраўніку духавога аркестра 103-й брыгады капітану А. Г. Суроваму. 

  У сваю чаргу А.Ю. Сяржантаў уручыў граматы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь І.А. Дзерваед, галоўнаму лекару ЦРБ І. Я. Варахобке, старшыні РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» старшыне запасу С. А. Апету, старшыні раённага аб'яднання ветэранаў вайны і працы падпалкоўніку ў адстаўцы У.Г. Маскаленка. 

 Медалямі "75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне" былі ўзнагароджаны начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама М.У. Фалібога-Петухова і галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама А. Г. Лагвінкоў. 

  Вядучыя мерапрыемствы Карына Петэрсон і Уладзіслаў Кузьмін пазнаёмілі гледачоў з гісторыяй Лёзненскага ваенкамата. У знамянальны дзень 105-годдзя ваенных камісарыятаў для прызыўнікоў прагучала шмат сказаных на дарогу слоў, музычных кампазіцый у выкананні артыстаў раённага цэнтра культуры. Навабранцаў блаславіў і акрапіў святой вадой благачынны Лёзненскага благачыння іерэй Вячаслаў. 

  Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўручэнне позваў новаспечаным абаронцам Айчыны. Усяго некалькі дзён аддзяляюць юнакоў ад жыцця на «грамадзянцы» да ваенных будняў. У добры шлях, хлопцы! Вы служыце, а мы пачакаем! 

 
 Вольга Пінчук, "Сцяг Перамогі" 

 Больш фота з мерапрыемства Глядзіце ў тэлеграм-канале "Лёзна. Афіцыйна"
Інтэрнэт-рэсурсы