Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Алея Славы Прырода Лёзненшчыны Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Памятны знак "Танк" Чыгуначны вакзал
Алея Славы

Навіны раёна

17 красавіка 2023

Вынікі работы за год падведзены раённым аб'яднаннем прафсаюзаў Лёзненшчыны


 У зале пасяджэнняў Лёзненскага райвыканкама адбылося пасяджэнне Савета Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў. 

  У пасяджэнні прынялі ўдзел: кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Іванам Федаравым, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач, старшыня Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Юлія Барашкіна, прадстаўнікі прафсаюзных пярвічак раёна. 

  На парадку дня былі разгледжаны пытанні: 
- аб рабоце Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў у 2022 годзе і задачах на 2023 год 
- аб зменах у складзе Савета і аб ратацыі членаў Прэзідыума Савета Лёзненскага раённага аб'яднання прафсаюзаў 
- іншыя пытанні аб арганізацыі работы раённага аб'яднання прафсаюзаў. 

  Старшыні Лёзненскага райвыканкама Івану Іванавічу была ўручана падзяка ад Прэзідыума Савета Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў за высокі прафесіяналізм, развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства. Старшыні раённага Савета дэпутатаў Тамары Дрылёнак была перададзена падзяка ад Прэзідыума Савета Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. 

  На мерапрыемстве былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую раённую прафсаюзную першасную арганізацыю па выніках работы за 2022 год. Пераможцам стала пярвічка ДУ "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лёзненскага раёна". 

  У конкурсе на лепшы інфармацыйны стэнд прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі перамога была прысуджана ДУА "Дабрамыслінская сярэдняя школа ім. Л.П. Ціхмянава Лёзненскага раёна".
Інтэрнэт-рэсурсы