Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

25 ліпеня 2023 года

Да жніва прыступілі

У трох сельгасарганізацыях раёна завяршылі ўборку азімага ячменю, у дзвюх гаспадарках прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Ззаду дзве траціны плошчаў другога ўкосу. Пашыраны селектар, які прайшоў у пятніцу, правеў кіраўнік дзяржавы А.Р. Лукашэнка, па тэме ўборачнай кампаніі яшчэ раз пацвердзіў - усе сілы і рэсурсы павінны быць накіраваны на тое, каб убраць вырашчанае ў палях у найскладанейшых умовах засухі. Як падкрэсліў Прэзідэнт: "Страда – гэта, калі хочаце, наш харчовы фронт. І ад гэтага фронту залежыць усё. А на вайне як на вайне. Перамагае той, хто лепш падрыхтаваны, хто задзейнічаў усе рэсурсы і б'ецца ад відна да відна".

Па аператыўнай зводцы райсельгасхарча, на 24 ліпеня асобныя гаспадаркі ўжо прыступілі да жніва. У трох сельгаспрадпрыемствах (ААТ "Новая Дуброва-Агра", УП " Должаагра" і ГП "Выдрэя") ужо ўбраны азімы ячмень з плошчы 167 га, намалочана больш за 228 тон з сярэдняй ураджайнасцю 21,3 ц/га, прыступілі да ўборкі збожжавых. Прыбіраюць азімы рапс у ААТ "Данукалава-Агра" і УП "Барсеева". Дождж у нядзелю і ў ноч на панядзелак не дазволіў махавіку ўборачнай раскручвацца на поўную моц, аднак не перашкодзіў корманарыхтоўцы. 

Разам з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама А.Г. Качанёвым мы накіраваліся на поле каля возера Буеўскае, дзе ішоў другі ўкос травы.

- Абстаноўка як і з уборкай збожжавай групы, так і з корманарыхтоўкай досыць складаная, – праінфармаваў Аляксандр Геннадзьевіч. - Ужо пераведзена 2,5 тысячы гектараў збожжавых у кармавую групу. На сёння па раёне ў сярэднім нарыхтавана 9,2 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву, што відавочна недастаткова. У лідарах ГП  "Выдрэя" і СПУ  "Перамонт", дзе ўжо закладзена ў сянажныя траншэі больш за 14 цэнтнераў кармавых адзінак (14,06 і 14,41 адпаведна). Скошана траў другім укосам у раёне больш за 4,4 тысячы гектараў, або 63% плошчаў. Плануем, што на гэтым тыдні гаспадаркі масава пачнуць уборачную. 

Перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача: не зніжаючы тэмпаў нарыхтоўкі кармоў, нарошчваць тэмпы ўборкі збожжавых. Усе тыя, што засталіся плошчы-а яны немалы, кола 11 тысяч га, трэба прыбраць своечасова і да апошняга каласка. Да таго ж, неабходна ўжо пачаць падрыхтоўчыя працы да сяўбы азімых. 

 Аляксандр Піута, "Сцяг Перамогі"
Вернуться