Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Навіны раёна

14 лістапада 2023 года

Перамажы нікацінавую шкоду

Учора ў Лёзненскім раёне адбыўся чарговы пажар, на якім загінуў чалавек. Магчыма, менавіта п'яны недакурак стаў прычынай трагедыі. Гэта ўжо пятая ахвяра згубнай звычкі ў раёне. 

На днях дадзены старт акцыі«Не прапальвай сваё жыццё!», якая заклікае адмовіцца ад звычкі курыць у ложку. І адразу ж у цэнтры ўвагі ратавальнікаў сталі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) Лёзненскага раёна. 

Пачатак працоўнага дня для работнікаў ЖКГ стаў незвычайным. На тэрыторыі адміністрацыйнага будынку іх сустрэлі работнікі МНС. Яны і расказалі прысутным аб прычынах вогненных НС, спыніліся на мэтах акцыі, прапанавалі аргументы супраць шкоднай звычкі, а самае галоўнае, далі некалькі парад, як зрабіць бяспечным свой дом.

Ратавальнікі знайшлі патрэбныя словы для ўсіх прысутных, каб устанавіць у сваім доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Прыклады, калі ён ратаваў жыццё і маёмасць толькі падмацоўвалі аргументы «за» важнасць дадзенага прадмета ў доме.

Акрамя гэтага, камунальнікі змаглі адказаць на пытанні віктарыны, тым самым пашырыць свае веды ў сферы бяспекі жыццядзейнасці.
Вернуться