Навіны рэспублікі
28 лютага 2023 года
Больш за 64 тыс. замежнікаў з пачатку года наведалі Беларусь па бязвізе
З 1 студзеня ў бязвізавым парадку ў Беларусь заехалі 64 753 жыхары суседніх краін ЕЗ. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
З пачатку года Беларусь без віз наведалі 46 406 грамадзян Літвы, 10 040 грамадзян і 2 674 неграмадзяніна Латвіі, а таксама 5 633 грамадзяніна Польшчы. Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прайшлі 449 739 замежнікаў: 294 669 грамадзян Літвы, 29 553 неграмадзяніна і 98 174 грамадзяніна Латвіі, а таксама 27 343 грамадзяніна Польшчы.
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку