Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

7 ліпеня 2023 года

Лукашэнка ўхваліў праекты пагадненняў з Расіяй і ЕАЭС аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры дзяржзакупках

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перамоў праекты пагадненняў з Расіяй і дзяржавамі — членамі ЕАЭС аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных (муніцыпальных) закупак. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 5 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

Дадзенымі міжнароднымі дамовамі замацоўваюцца механізмы ўзаемнага прызнання банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні закупак, а таксама вызначаюцца патрабаванні да гарантаў і банкаўскіх гарантыях.

Падпісанне пагаднення з Расіяй дазволіць айчынным прадпрыемствам выкарыстоўваць беларускія банкаўскія гарантыі ў гэтай краіне, а наступнае падпісанне міжнароднага дагавора ў рамках ЕАЭС — у іншых дзяржавах-членах. Гэта будзе садзейнічаць доступу беларускіх суб'ектаў гаспадарання да ўдзелу ў закупках у замежных дзяржавах і скарачэнню расходаў на атрыманне банкаўскіх гарантый.

На правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў упаўнаважаны Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Нацыянальны банк, а на іх падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобраных праектаў — Март.

"БЕЛТА"

Вернуться