Агульная інфармацыя аб службе "Адно акно"
АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ СЛУЖБЕ "АДНО АКНО"
Служба "адно акно"
Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта
арганізавана на базе сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, юрыдычных пытаннях райвыканкама
Месцараспалажэнне: 211220, Віцебская вобласць, г. п. Лёзна, вул. Леніна, 84, 1-ы паверх, каб. № 9
Тэлефон-факс: 8 (02138) 5-10-72
Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142
E-mail: obrasheniya@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі)
РЭЖЫМ РАБОТЫ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"
ЛЁЗНЕНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца - з 8.00 да 17.00 гадзін
Серада - з 8.00 да 20.00 гадзін; без перапынкаў на абед;
Субота - па папярэднім запісе
Выхадны дзень - субота, нядзеля
Тэлефонную кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
насельніцтва Лёзненскага раёна можа аператыўна атрымаць па нумары тэлефона 8 (02138) 5-10-72, 142 (у гадзіны працы службы "адно акно")
У службе «адно акно» Лёзненскага райвыканкама арганізаваны папярэдні запіс на прыём
для кансультацый і падачы заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па жаданні заяўніка ў любы зручны для яго час
(у гадзіны працы службы "адно акно")
Запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (02138) 5-10-72, 142 (у гадзіны працы службы "адно акно")
Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, юрыдычных пытаннях райвыканкама
Картаўнёва Вольга Аляксандраўна
Спецыяліст службы "адно акно"
Бізунова Аляксандра Аляксандраўна
Курыруе: кіраўнік справамі – начальнік упраўлення справамі райвыканкама Ганчароў Алег Мікалаевіч
Леніна, 79/2, 1-ы паверх, каб. №4
тэл: 8 (02138) 5-24-49
Асноўнай мэтай службы "адно акно" з'яўляецца: забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх у адпаведнасці з пералікам, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:
- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- выдача адміністрацыйных рашэнняў.