Плынь творчасці і інавацый
Для удзелу ў заключным этапе раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік-2019” 29 студзеня у СШ №1 гарпасёлка сабраліся педагогі Лёзненшчыны. За ганаровае званне сёлета змагаліся 20 удзельнікаў, 8 атрымалі права спаборнічаць ў фінале. ...
21 студзеня 2020
Авечкагадоўля – сямейная справа Трубчынскіх
Неяк прачытала ў адным з рэспубліканскіх выданняў фразу, якая запомнілася надоўга і выклікала ўсмешку. Там параўноўвалася, як гараджанін, стаўшы дачнікам, нястомна шчыруе на сваіх сотках і мае ад зямлі даволі шмат, а ў іншага жыхара аграгарадка з жыўнасці толькі жаба пад ганкам. І сапраўды, выходзіць так, калі паназіраць за вясковым жыццём. Так, вёска ўжо зусім не такая, якой была яшчэ 10-15 гадоў таму, калі амаль кожны з сяльчан, незалежна ад пасады і ўзросту, займаўся асабістай падсобнай гаспадаркай. Зараз увайшло, напэўна, у моду лепш бавіць вольны час за камп’ютарнымі гульнямі ці чым іншым, і толькі нямногія аддаюць перавагу працы на свежым паветры на карысць сабе і сваім родным. Тэма, пагадзіцеся, неадназначная, але цікавая і актуальная. Таму і пачаліся пошукі сапраўдных гаспадароў у нашым раёне. У Веляшковіцкім сельвыканкаме прадставілі ўнушальны спіс домаўладальнікаў, якія яшчэ трымаюць жывёлу, і ўказалі першы адрас: Глоданкі, сям’я Трубчынскіх. ...
9 студзеня 2020
Ідучы ў бяспеку
Асаблівая ўвага да асоб пенсіённага ўзросту звярнулі ратавальнікі, каб не дапусціць вогненнай бяды....
20 лістапада 2019
Няма дыму без агню. Нават, калі гэта дым ад цыгарэты.
Начальнік Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.Б.Чайкин сустрэўся з працаўнікамі льнозавода ў рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!».
...
18 лістапада 2019
Трымаюць высокую планку «Кляўцы»
Нялёгкая фізічная праца, у асноўным далёкае ад камфорту вясковае жыццё, вядома, не шмат каго прывабліваюць. Таму сельскія населеныя пункты з кожным годам бяднеюць на жыхароў, прыходзяць у заняпад. І гэта несправядліва, бо гарады жывуць больш забяспечана і сытна, дзякуючы менавіта самаадданасці вяскоўцаў, якія не шкадуюць ні сіл, ні часу на агульную дзяржаўна важную справу, бязмежна любяць зямлю і свае родныя мясціны. Сёння мы ўслаўляем іх і захапляемся чалавечай годнасцю гэтых людзей – сапраўдных герояў нялёгкай барацьбы за ўраджай, надоі, прывесы. ...
15 лістапада 2019
Зямля бацькоў у спадчыну сынам
У ліку лідэраў працаўнікоў сельскай гаспадаркі ўся дружная сям‘я Шатарэнка з ААТ «Данукалава-Агра». Бацька Сяргей Мікалаевіч, які працуе трактарыстам, падчас урачыстых мерапрыемстваў у РЦК, прысвечаных прафесійнаму святу, будзе ўзнагароджаны ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў. ...
4 ліпеня 2019
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
У ціхім кутку на ўскрайку поля, да якога пад-
ступае лес, непадалёк ад вёскі Глоданкі зна-
ходзяцца могілкі савецкіх воінаў, загінуўшых пры вызваленні гэтых мясцін ад фашысцкай навалы. ...