У адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта 12 жніўня ў арганізацыях і ўстановах Лёзненшчыны пройдзе раённы суботнік.
Яго мэта-навядзенне парадку і добраўпарадкаванне гарпасёлка і населеных пунктаў рэгіёна, воінскіх пахаванняў і мемарыяльных комплексаў. Працоўныя калектывы будуць працаваць на прылеглых і замацаваных тэрыторыях.
Заробленыя на суботніку грашовыя сродкі ў аб'ёмах, вызначаных работнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца на асобны рахунак Лёзненскага райвыканкама: № BY84AKBB36419030000552000000, УНП 300005744 ў ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск, БІК АКВВУ2Х.сродкі, заробленыя на суботніку, будуць накіраваны на правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.