На пачатак 2023 года для гандлёвага абслугоўвання жыхароў раёна функцыянавалі 104 рознічныя гандлёвыя аб'екты, у тым ліку 89 магазінаў (з іх 6 аптэк, 6 павільёнаў), 15 кіёскаў.
Гандлёвая плошча крам у разліку на 10 тыс.чалавек насельніцтва склала 4,5 тыс. м
2.
У першым паўгоддзі 2023 г.насельніцтву раёна рэалізавана тавараў на суму 32,7 млн. рублёў, з іх арганізацыямі гандлю – на суму 30,1 млн. рублёў, з якіх 70,7% – продаж харчовых тавараў, 29,3% – нехарчовых.
У параўнанні з першым паўгоддзем 2022 г. рознічны тавараабарот павялічыўся на 2,5% у супастаўных цэнах.
Вялікая ўвага надаецца насычэнню магазінаў таварамі айчыннай вытворчасці. Удзельная вага продажу тавараў, якія вырабляюцца ў рэспубліцы, у абароце гандлёвай сеткі раёна склала 78,2%, у тым ліку харчовых тавараў – 80,9%, нехарчовых – 71,5%.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці.