Аддзел па рабоце з дзецьмі Лёзненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі атрымаў спецыяльны прыз у абласным конкурсе "Задума"
У Віцебскай абласной бібліятэцы ім. У. І. Леніна адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу бібліятэчных дзіцячых гульнявых праграм "Задума" з масай забаў для маленькіх гледачоў.
Уладальнікам спецыяльнага прыза "За адлюстраванне ў рабоце мясцовага фальклорнага матэрыялу" стаў аддзел па рабоце з дзецьмі цэнтральнай раённай бібліятэкі Лёзненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.