Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Раённы цэнтр культуры Чыгуначны вакзал Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Алея Славы Мемарыяльны комплекс Адаменская горка
Раённы цэнтр культуры

Навіны раёна

20 снежня 2018

Адказны чалавек

Адным з лепшых механізатараў ААТ “Лёзненскі льнозавод” па праву можна назвать А. Л. Галянькова, які працуе на прадпрыемстве з сакавіка 2014 года. Дарэчы, на завод Аляксандр Леанідавіч прыйшоў ужо з багатым вопытам, які набыў у СФ “Чкалаўскі”. Нарадзіўся і вырас ён у Зубках, і з малых гадоў дапамагаў бацьку, які таксама быў трактарыстам. Хлопчыку падабалася тэхніка. Яму было цікава, як правільна апрацоўваць зямлю, як расце хлеб, а таксама падабалася, што можна бачыць плён сваёй працы.

 – Аляксандр Леанідавіч, без сумнення, вельмі адказны чалавек, – расказвае старшы кантрольны майстар Р. К. Пастаялкіна. – Яму можна смела даручыць любое заданне і быць упэўненай – зробіць на вышэйшым узроўні. 

За час уборачнай А. Л. Галянькоў запрэсаваў у рулоны 309,55 тоны ільну. І гэта найлепшы паказчык сёлета сярод механізатараў прадпрыемства. 

– Працавалася добра, – падзяліўся Аляксандр Леанідавіч. – Галоўнае, што надвор’е не падводзіла. Пачыналі з сямі раніцы, а завяршалі работу пасля васьмі вечара. Але нярэдка даводзілася затрымлівацца і пазней, не кажучы пра тое, што, як і ўсе аграрыі, летам шчыравалі без выхадных. Ураджай атрымалі нядрэнны. Добра сябе паказаў новы ільноўборачны камбайн, ён ні разу не падвёў, таму прастояў увогуле не было. Хачу адзначыць працу таварышаў па цэху. Усе мы не проста намагаліся сумленна працаваць, але і дапамагалі адзін аднаму. Дзякуй і кіраўніцтву прадпрыемства за арганізацыю дастаўкі гарачай ежы прама ў поле. 

Уборачную кампанію механізатары льнозавода змаглі завяршыць за два месяцы, у той час як летась яна расцягнулася на тры. Ну і тут А. Л. Галянькоў разам з калегамі не стаў сядзець склаўшы рукі. Яны накіраваліся на дапамогу суседзям – ААТ “Арэхаўскі льнозавод”, дзе правялі 9 дзён.

 Як адзначае галоўны аграном прадпрыемства Е. А. Літвянкоў, Аляксандр Леанідавіч вельмі любіць тэхніку. Свой трактар МТЗ-892 беражэ, даглядае, своечасова рамантуе, дзякуючы чаму ён заўсёды на хаду і гатовы да работы. Ёсць у мужчыны, дарэчы, і другія хобі. Сярод асноўных Аляксандр назваў гісторыю. Ён чытае гістарычныя кнігі, глядзіць розныя перадачы і фільмы на гэтую тэму. Асобую цікавасць выклікае Вялікая Айчынная вайна.

 – Гэта страшны боль нашай краіны, вялікі подзвіг продкаў, аб якім нельга забываць, – лічыць Аляксандр Леанідавіч. 

Фёдар ПАСТАЯЛКІН.Сцяг перамогі


Інтэрнэт-рэсурсы