У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.
Ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 5 гадоў з 24 канкурсантаў першае месца заняла Сімчанкова Ганна (4 гады), ДУА «Дабрамыслінскі дзіцячы сад «Ялінка» Лёзненскага раёна».
Карэспандэнты раённай газеты "Сцяг перамогі" зазірнулі ў дзіцячы сад у Дабрамыслях, каб сфатаграфаваць Аню Сімчанкову з яе выхавальнікам і павіншаваць з перамогай на рэспубліканскім конкурсе!