Паважаныя цяперашнія і былыя работнікі пажарнай службы раёна!
Віншуем вас са 170-гадовым юбілеем пажарнай службы!
Ваша праца патрабуе найвышэйшага ўзроўню майстэрства, выдатнай мужнасці, адвагі, гатоўнасці да самаахвяравання і здольнасці хутка прымаць правільнае рашэнне ў экстрэмальнай сітуацыі.
Менавіта ад вас часцяком залежаць жыццё, здароўе і бяспеку людзей, захаванасць прыродных аб'ектаў, матэрыяльных каштоўнасцяў, помнікаў гісторыі і культуры. У арсенале падраздзяленняў МНС Лёзненшчыны сучасная тэхніка і абсталяванне, але галоўнае – бездакорны прафесіяналізм і самаадданасць ратавальнікаў.
Упэўнены, што ўсе гэтыя складнікі, падмацаваныя актыўнай прафілактычнай працай, будуць садзейнічаць зніжэнню колькасці надзвычайных сітуацый.
Ад душы дзякуем ветэранам пажарнай службы за ратную і мірную працу, бясцэнны вопыт і веды, якія запатрабаваны цяперашнім пакаленнем супрацоўнікаў РАНС і з'яўляюцца дастойным прыкладам у нясенні адказнай службы ратавальнікаў.
Жадаем усяму асабістаму складу моцнага здароўя, вытрымкі і сухіх рукавоў.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта І.І.Федараў
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Т.Л.Дрылёнак