Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Цэнтр Лёзна Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Аўтастанцыя Памятны знак "Танк" Прырода Лёзненшчыны
Цэнтр Лёзна

Навіны раёна

15 сакавіка 2022

Лепшы цэнтр культуры вобласці – Лёзненскі!

 За высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва Лёзненскі раённы Цэнтр культуры, якім кіруе С.С. Піваварчык, прызнаны лепшым на Віцебшчыне. 
 Адпаведны дыплом быў уручаны на выніковай калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. І гэта далёка не першая падобная ўзнагарода. Так, па выніках працы за 2014 год метадычны цэнтр раённага цэнтра культуры быў прызнаны лепшым сярод метадычных цэнтраў вобласці. За працу ў 2015 годзе РЦК быў прызнаны лепшым у вобласці. Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма па выніках 2018 года стала пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый у галіне культуры і была занесена на абласную Дошку гонару Віцебскай вобласці. Па выніках 2020 года С.С. Піваварчык быў прызнаны «Лепшым работнікам вобласці», а ў 2018 годзе быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры. 
  – Нашы дасягненні – асабісты стымул для руху наперад, а таксама творчы настрой, – адзначыў Сяргей Сяргеевіч. – Дзякуючы намаганням ўсяго працоўнага калектыву нам удалося выканаць паказчыкі праграмы «Культура Беларусі», на 161 працэнт – план платных паслуг. У мінулым годзе мы прынялі ўдзел у 48 мерапрыемствах міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога ўзроўняў і атрымалі 30 узнагарод рознай вартасці.
 Садзейнічала поспеху лёзненскіх культработнікаў і тое, што яны сталі ўдзельнікамі 29 мерапрыемстваў, падрыхтаваных і курыруемых упраўленнем культуры Віцебскага аблвыканкама. Толькі на адно больш у лідэра па гэтаму паказчыку – Глыбоцкага раёна. У якасці руху наперад таксама можна адзначыць сур’ёзнае інфармацыйнае суправаджэнне мерапрыемстваў у сацыяльных сетках, з’яўленне цікавых новых творчых праектаў, такіх як «Смачны праменад», «Бабулін скарб». Дарэчы, сабраныя ў яго матэрыялы плануецца ўвасобіць у зборнік фальклору Лёзненшчыны. Пачала работу і палюбілася жыхарам гарпасёлка радыёрубка. Сваю лепту ў перамогу ўнесла добрая работа з моладдзю. Дзеці і маладыя людзі ва ўзросце да 31 года складаюць 70 працэнтаў членаў творчых калектываў РЦК.
"Сцяг Перамогі"



Інтэрнэт-рэсурсы