У Лёзненскім раёне працягваюцца бяспечныя канікулы, бо кожны дзень работнікі МНС і іх юныя памочнікі імкнуцца зрабіць самую яркую пару года бяспечнай!
Яшчэ адзін аздараўленчы лагер, размешчаны на базе сярэдняй школы iмя М.В.Акцябрьскай "Патрыёт.by" наведалі ратавальнікі. Iм трэба было разгадаць «Шыфр 112», прапанаваны пажарнымі. Прайсці лакацыі, разгадаць рэбусы і галаваломкі, аказаць дапамогу, знайсці ў «кошыку грыбніка» атрутныя грыбы, а таксама пазнаць гісторыі і ўспомніць правілы бяспекі-ўсёгэта і шматлікае іншае пазналі хлапчукі і дзяўчынкі прышкольнага лагера.
Такая квэст-гульня спадабалася, а атрыманыя веды дапамогуць хлопцам не разгубіцца ў складанай сітуацыі!
Засвае веды і актыўнасць да рабят з «Патрыёт.by» прыехала сапраўдная пажарная машына, пра якую прысутным не толькі расказалі, але і прадэманстравалі ўсю яе моц!