Рус
Бел
Eng
Адрас: 211220, Віцебская вобласць, 
г.п. Лёзна, вул. Леніна, 79/2
Е-mail: info@lioznorik.by (для дзелавой перапіскі) 
обращения.бел - для зваротаў грамадзян і юр.асоб 
Тэлефон/факс: 8 (02138) 5-25-69, 5-22-61, 5-25-71 
 
ВКонтакте: Лиозненский райисполком 
Telegram: Лиозно. Официально
Чыгуначны вакзал Цэнтр Лёзна Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Мемарыяльны комплекс Адаменская горка Прырода Лёзненшчыны
Чыгуначны вакзал

Навіны раёна

5 ліпеня 2022

«Летні патруль» на варце бяспекі адпачывальнікаў.

 Працягваецца патруляванне месцаў масавага адпачынку ў Лёзненскім раёне. У гарачыя летнія дні работнікі Лёзненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, актывісты ГА «БРСМ» і МААП наведваюць месцы адпачынку ля вадаёмаў. 
 Возера Грабеніцкае - упадабанае месца для адпачынку жыхароў Лёзненскага раёна. Асноўная маса адпачывальнікаў тут гэта моладзь і сем'і з дзецьмі. Адметнай асаблівасцю гэтага возера з'яўляецца вышка для нырання - такой высокай у раёне няма ні на адным вадаёме. 
 У ходзе правядзення гутарак асаблівая ўвага была ўдзелена тэхніцы бяспекі пры ныранні з такіх вышак. Парой самаўпэўненасць і жаданне паказаць сваю сілу могуць згуляць злы жарт і прывесці да незваротных вынікаў. Таксама ўдзельнікі «Летняга патруля» нагадалі сем'ям аб неабходнасці пастаяннага кантролю за дзеяннямі сваіх дзяцей для прадухілення экстраных сітуацый. 
 Усім адпачывальнікам напомнілі правілы паводзін на вадзе, нумары выкліку экстраных службаў, а таксама ўручылі тэматычныя буклеты.


Інтэрнэт-рэсурсы