На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 7-8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму.
У гэты перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабістага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і участках мясцовасці, ужыванне імітацыйных сродкаў паразы ў навучальных мэтах.
"Прыносім прабачэнні за магчымыя нязручнасці", - гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.
Просім з разуменнем паставіцца да праводзімых мерапрыемстваў і неадкладна паведамляць у міліцыю пра тых, хто:
- захоўвае незарэгістраваную зброю;
- цікавіцца спосабамі вырабу самаробных выбуховых прылад.
Інфармуйце аб падазроных асобах, якія знаходзяцца паблізу ваенізаваных або крытычна важных аб'ектаў.