11 жніўня
11 жніўня 2023 г.начальнік Галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Раманоўскі Аляксандр Рыгоравіч з 11 да 12 правядзе «прамую тэлефонную лінію» і з 12 да 13 асабісты прыём жыхароў Лёзненскага раёна ў будынку райвыканкама.
Падчас "прамой тэлефоннай лініі" і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёну, выкарыстанні бюджэтных сродкаў, фінансава - гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, развіццю аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, выказацца з нагоды працы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Выказаць прапановы і задаць пытанні падчас "прамой тэлефоннай лініі" можна па тэлефоне: 8 (02138) 5 17 12
Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: 8 (02138) 5 10 72